Берасце: Амап затрымаў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода
На плошчы Леніна ў Брэсце, дзе па выходных збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, 7 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць чалавек.
Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, спачатку затрымалі Зміцера Андрасюка, Андрэя Астапчука і Уладзіміра Мароза.
Пазней, а 12-40, міліцыянты падышлі да Таццяны Фесікавай, лекара-неўролага, звольненую за выступ на мітынгу супраць будовы завода, і Юліі Зубік. Яны сядзелі на лаўцы побач з фантанам. Падставай для затрымання былі налепкі супраць завода на вопратцы.
Дзяўчат пацягнулі ў двор, дзе стаяў шэры міліцэйскі бус, там ўжо знаходзілісь хлопцы, увапхнулі ўнутр. Неабыякавыя берасцейцы сталі перад "батонам" і не давалі з'ехаць бусу са двара. Адзін непаўнагадовых хлопец лёг перад машынай на асфальт...
Выкліканы АМАП гвалтам параскідваў людзей ў ланцугу, хлопца з асфальту літаральна шпурнулі ў натоўп.
Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАЎС. Неабыякавыя берасцейцы рушылі за затрыманымі.
Неўзабаве вызвалілі Андраюка. “Нас запалохвалі, каб не хадзілі на плошчу, склалі пратакол апытання...” - расказваў ён.
Яшчэ праз нейкі час вызвалілі Мароза, таксама склалі пратакол-апытання, затым Фесікаву і Зубік.
На дзяўчат склалі пратаколы па арт. 23.34-1 КаАП праз налепкі на вопратцы.
Заўтра, 8 кастрычніка, суды. Для дзяўчат прызначаны суд на 15-00.
Андрэя Астапчука пакінулі да суда ў ізалятары часовага ўтрымання
Неабыякавыя перадалі перадачы затрыманым