viasna on patreon

МУС - праваабаронцу: Затрымлівалі законна, а за фармалізм у адказах паківалі пальцам

2018 2018-09-27T09:43:27+0300 2018-09-27T09:43:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Праваабаронца Алег Мацкевіч, якога затрымалі на ўласным аўтамабілі супрацоўнікі ДАІ на выездзе з Барысава 25 сакавіка гэтага году, абскардзіў дзеянні міліцыі ў МУС Рэспублікі Беларусь.

У адказе часова выконваючы абавязкi па пасадзе начальнiка галоўнага ўпраўлення  М. А. Свiрыд указаў, што зварот быў разгледжаны ў галоўным упраўленні крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі.

“Устаноўлена, што падставай для правядзення праверкі па аўтамабілі … з’явілася непасрэднае выяўленне органам крымінальнага пераследу звестак, якія ўказваюць на прыкметы злачынства (у адпаведнасці з п. 5 арт. 166 КПК Рэспублікі Беларусь). Адпаведныя звесткі выкладзены супрацоўнікам ДПС АДАІ Барысаўскага РУУС у рапарце ад 25.03.2018, які зарэгістраваны ў адзінай кнізе рэгістрацыі заяў і паведамленняў аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях і інфармацыі аб здарэннях Барысаўскага РУУС...

У ходзе праведзенай праверкі звестак аб парушэннях супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС заканадаўства па забеспячэнні абароны правоў і свабод удзельнікаў крымінальнага працэсу не атрымана. Вывучэнне матэрыялаў праведзенай праверкі па Вашым звароце ва УУС Мінскага аблвыканкама паказала, што яна праведзена поўна і ўсебакова, прынята законнае і абгрунтаванае рашэнне. Разам з тым устаноўлена, што падрыхтаваны супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама адказ сапраўды не ўтрымлівае поўных звестак, якія тычацца выкладзеных Вамі пытанняў.

У гэтай сувязі, як вынікае з адказу, які атрымаў праваабаронца, МУС прыняў адпаведныя меры рэагавання па недапушчэнні ў далейшым супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама фармалізму пры падрыхтоўцы адказаў на звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Прычым, якія меры рэагавання - невядома. Хіба, што пальцам паківалі.

Раней паведамлялася, што Алег Мацевіч падаў скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС у суд у парадку арт. 353 ГПК Рэспублікі Беларусь. У скарзе праваабаронца ўказвае, што адказы на яго звароты не ўтрымліваюць звестак, якія сведчаць аб законнасці й абгрунтаванасці затрымання, і якое магло быць праведзенае толькі ў строгай адпаведнасці з нормамі КПК Рэспублікі Беларусь, і просіць суд прызнаць дзеянні супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС па сваім затрыманні 25 сакавіка 2018 г. і правядзенні працэсуальных дзеянняў незаконнымі й неабгрунтаванымі.

Нагадаем, праваабаронца Алег Мацкевіч быў затрыманы ў Барысаве супрацоўнікамі ДАІ 25 сакавіка падчас паездкі ў Мінск на аўтамабілі, на якім ехаў з дачкой. Па словах супрацоўнікаў ДАІ яны мелі падазрэнні ў тым, што VIN-код аўтамабіля перароблены. Пазней Мацкевіч падаў скаргі пракурору Барысаўскага раёну і начальніку Барысаўскага раённага аддзелу Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь. У скаргах ён прасіў правесці праверку законнасці і абгрунтаванасці свайго затрымання цягам амаль 6 гадзінаў у будынку Барысаўскага РУУС з мэтай “зверыць сапраўднасць VIN-коду аўтамабіля”.

Па выніках праверкі тэхнічнага стану аўтамабіля супрацоўнікі ДАІ у той дзень заявілі, што агляд машыны неабходна правесці эксперту і следчаму, якія былі выкліканы ў РУУС. Пасля іх прыезду ў адносінах да правабаронцы праводзіліся працэсуальныя дзеянні ў адпаведнасці з нормамі КПК Рэспублікі Беларусь. Былі праведзены агляд аўтамабіля экспертам і прадстаўніком Следчага камітэту, складзены пратакол агляду месца здарэння, складзены пратакол атрымання тлумачэнняў, узята распіска-абавязанне не змяняць аўтамабіль з прычыны неабходнасці правесці тэхнічную экспертызу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства