viasna on patreon

Здзек з Паліенкі працягваецца

2018 2018-09-24T12:30:30+0300 2018-09-24T14:53:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-aibelapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com

Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com

У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў, паведамляе "Новы час". Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад. 

Пра гэта паведаміла сяброўка палітвязня Марына Насенка. Паводле яе, Зміцеру патлумачылі, з чым было звязана апошняе пакаранне: аказваецца, у яго рэчах былі знойдзены забароненыя прадукты. Але як яны маглі трапіць у калонію, калі ўсе перадачы правяраюцца, а іншыя прадукты можна набыць толькі на месцы?

«Апагей здзекаў пачвар з калоніі - тым, хто з ім камунікуе ў атрадзе, ЗАБАРАНІЛІ мець зносіны са Змітром пад пагрозай перавода ў іньшы атрад. Некаторых за камунікацыю з ім спецыяльна публічна перавялі», — піша Марына Насенка.

Актывістка просіць дасылаць палітвязню лісты і паштоўкі, «каб паказаць, што ён не адзін, і дапамагчы вытрымаць апошні месяц здзекаў...»


Нагадаем, Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Зміцеру Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі па адрасе: 213800 Магілёўская вобласць, г.Бабруйск, вул.Сікорскага, 1. ПК-2, атрад № 9.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства