Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму
https://spring96.org/be/news/90877
2018
2018-09-21T18:24:28+0300
2018-09-21T18:24:28+0300
2018-09-21T18:29:29+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 21 верасня разгледжаная адміністрацыйная справа, заведзеная на грамадскага актывіста і фрылансера Канстанціна Жукоўскага. Яго вінавацяць ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ).
На суд Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе, чым злёгку шакаваў судовых служак. Аднак толькі не суддзю. Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь.