viasna on patreon

У Беларусі запускаецца ментарская праграма для жанчын

2018 2018-09-12T15:13:29+0300 2018-09-12T15:13:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mentorki.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы», які, сярод іншага, працуе з тэмай роўнасці ў працоўнай сферы, запускае новы праект па падтрымцы жанчын у прафесійным полі.

Ментарская праграма для жанчын у лідэрстве ўяўляе сабой мадэль бязвыплатнага супрацоўніцтва жанчын - ментарак і менці. Для ўдзелу будуць адабраныя 60 матываваных беларусак, якія заявяць пра сваё жаданне быць паспяховымі і ўмацаваць свае лідэрскія пазіцыі. Арганізатары запросяць 30 менці - жанчын, якія хочуць стаць больш паспяховамі ў кар'еры, і 30 тых, хто гатовы ім дапамагчы ў гэтым (іх у праграме называюць ментаркамі). Пары жанчын будуць фармавацца на аснове заявак патэнцыйных удзельніц, у залежнасці ад запытаў менці і прапаноў ментарак.

Большая частка праграмы будзе ўключаць нэтворкінг - агульныя сустрэчы з эксперткамі Беларусі, Швецыі, Вялікабрытаніі, падчас якіх кожная з удзельніц атрымае дадатковую порцыю натхнення. Тэмы агульных сустрэч будуць вызначацца на аснове запытаў удзельніц.

- Гэта не адукацыйная праграма або, тым больш, не штосьці падобнае на універсітэт або школу. Ментарка, у сваю чаргу, гэта не выкладчыца, якая
будзе даваць акадэмічныя веды. Яна - тая, што падказвае, падбадзёрвае, натхняе і распавядае, які быў яе шлях, - удакладняе дырэктарка «Яе правы» Аляксандра Дзікан. - Такая практыка ментарства папулярная і прэстыжная ў іншых краінах, дзе жанчыны з задавальненнем падтрымліваюць тых, хто пачынае свой кар'ерны шлях. Для жанчын, якія сталі паспяховымі ў кар'еры, удзел - гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў новай ролі, умацаваць свой лідэрскі патэнцыял і пазнаёміцца ​​з іншымі паспяховымі жанчынамі з розных сфераў. Менавіта таму будзем рады бачыць у якасці ментарак жанчын з дзяржсектара, бізнесу, некамерцыйных беларускіх і міжнародных арганізацый.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 16 верасня 2018 года.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на спецыяльным сайце праграмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства