viasna on patreon

Журналістку не хочуць выпускаць з Беларусі, хоць яна сплаціла ўсе штрафы

2018 2018-09-11T15:17:24+0300 2018-09-11T15:19:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chaichyc-587x440.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», абмежавалі выезд з краіны, паведамляе belsat.ru.

На наступным тыдні ў журналісткі запланаваныя сустрэчы ў Парыжы ў Міжнароднай федэрацыі журналістаў з прадстаўнікамі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», з дэпутатамі і інш. Пазней Вольга Чайчыц планавала накіравацца на сустрэчы ў Брусель – у Еўрапарламент і ў Еўракамісію – каб распавесці пра сітуацыю з медыямі ў Беларусі. Журналістка мяркуе, што гэта сапраўдная прычына забароны на выезд.

Сёння судовая выканаўца Яна Васюк выклікала Вольгу Чайчыц і Андруся Козела, паведаміўшы, што ім абмежавалі выезд з краіны.

Журналісты паказалі ёй квітанцыі аб аплаце ўсіх штрафаў, на што ім адказалі, што немагчыма праверыць, ці ўся сума сплачаная – бо «не працуе база». Судовая выканаўца таксама папрасіла прывезці ўсе квітанцыі аб аплаце штрафаў за мінулы год. Пры гэтым зняць абмежаванне на выезд можна будзе не раней, калі запрацуе база, а калі гэта адбудзецца – невядома.

Учора Вольга Чайчыц даведалася пра чарговы штраф. 10 верасня суддзя Дзяржынскага раённага суду пастанавіла спагнаць з нашай калегі Br 980 за фотарэпартаж з пікету абаронцаў Курапатаў каля рэстарацыі «Поедем поедим».

Гэты штраф стаў для Вольгі Чайчыц дзясятым за сёлета, а іх агульная сума дасягнула ўжо Br 8330 – і працягвае расці. Адразу пасля інфармацыі пра штраф Чайчыц даведалася, што слонімская міліцыя склала на яе пратакол паводле артыкулу 22.9 КоАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства