viasna on patreon

Таццяна Кім атрымала штраф за Курапацкую вахту

2018 2018-09-10T13:29:09+0300 2018-10-01T12:55:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kim-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Кім. Фота: Радыё Свабода.

Таццяна Кім. Фота: Радыё Свабода.

Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяны Кім. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) быў складзены яшчэ 11 жніўня. Пастанова - штраф  у памеры 15 базавых велічынь.

У той дзень увечары жанчыну затрымалі каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах. Прычым, дзеля гэтага спатрэбілася ажно два міліцэйскія нарады.

Кім адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага раёна і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, пасля чаго адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства