У цэнтры Менску затрымалі Ніну Багінскую Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/90780
2018
2018-09-10T13:02:39+0300
2018-09-10T13:02:39+0300
2018-09-11T09:10:12+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/baginskaja-zatrymanne.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.
Жанчына стаяла ля мэтро з плякатам пра дэкамунізацыю Беларусі. Неўзабаве побач зь ёй зьявіліся два амапаўцы, адзін зь якіх некуды патэлефанаваў. Празь некалькі хвілінаў да іх пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і суправадзілі пікетоўцу.
Пазней стала вядома, што суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў пакараць актывістку буйным штрафам у памеры 50 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Ніна Багінская вядомая сваімі адзіночнымі пікетамі ля дзяржаўных установаў і ў цэнтры Менску. Жанчыну неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.