viasna on patreon

Больш за 72 гадзіны ў статусе затрыманага. Леанід Кулакоў скардзіцца ў пракуратуру

2018 2018-09-07T15:40:08+0300 2018-09-07T15:40:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-leanid-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак.

Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст Леанід Кулакоў накіраваў скаргу ў Пракуратуру Мінска з просьбай правесці праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія беспадстаўна пратрымалі Кулакова ў статусе адміністрацыйна затрыманага больш за 72 гадзіны.

Скарга датычыцца падзей, якія адбыліся пасля 24 жніўня – дня, калі актывіст быў затрыманы падчас акцыі салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП каля Дома правасуддзя. Пасля затрымання Кулакова даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна, а адтуль – у ЦІП на Акрэсціна, дзе ён знаходзіўся да суда ў панядзелак 27 жніўня.

Актывіст падлічыў, што з моманту затрымання (12.30 24 жніўня) і да пачатку судовага паседжання (17.00 27 жніўня) прайшло больш за 76 гадзіны. Пры гэтым максімальны тэрмін, які фізічная асоба можа знаходзіцца ў статусе адміністрацыйна затрыманай, згодна з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыных правапарушэннях, складае 72 гадзіны.

Гэтае грубае парушэнне заканадаўства з боку міліцыянтаў і стала падставаў для зварота Леаніда Кулакова ў пракуратуру.

Нагадаем, 24 жніўня, пасля абвяшчэння прысуда па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі”.

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад’ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных пікетоўцаў. Агулам пасля суда па “справе прафсаюзаў” было затрымана 11 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства