viasna on patreon

"Звярнуліся з высокіх органаў і загадалі зняць": білборды symbal.by правіселі некалькі гадзінаў

2018 2018-09-04T17:53:57+0300 2018-09-04T17:53:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baner_neklyaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі гадзінаў правіселі ў цэнтры г. Мінска ў раёне плошчы Перамогі банэры з паэтам Уладзімерам Някляевым і акторам Юрыям Жыгамонтам, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на пост у Фэйсбуку кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса.

«Вярнулі назад ранейшыя нашыя банеры, якія там былі. Нас не папярэдзілі. Пазваніў у рэкламную кампанію, з якой у нас дамова, кажуць, што звярнуліся з высокіх органаў і загадалі зняць. Не ведаем, ці з'явяцца заўтра іншыя банэры з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай. Сітуацыя канешне непрыемная, будзем чакаць падрабязнасцяў», — напісаў Павал Белавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства