viasna on patreon

Да "Марафона салідарнасці" з палітвязнямі можа далучыцца кожны

2018 2018-08-22T11:53:28+0300 2018-08-22T11:54:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marafon_salidarnasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" запрашае далучыцца да "Марафона салідарнасці" з палітычнымі вязнямі, які зараз праходзіць у Мінску.

Кожны дзень, з 20 па 25 жніўня, любы чалавек можа наведаць офіс "Вясны" па адрасе пр. Незалежнасці, 78а - 48 і падпісаць паштоўкі, якія будуць адасланыя вязням беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

Да таго ж, у сераду 22 жніўня ў 19.00 адбудзецца сустрэча, падчас якой будуць прэзентаваныя гісторыі палітычных вязняў з ўсяго свету, а таксама можна будзе пагутарыць з былымі беларускімі зняволенымі, што мелі тэрміны за свае "крытычныя погляды".

Акрамя таго, да "Марафона салідарнасці" далучылася гомельская філія Праваабарончага цэнтру "Вясна". Праваабаронцы з Гомеля запрашаюць усіх неабыякавых прыходзіць па адрасе вул. Палеская, 52 і таксама падпісаць паштоўкі для палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства