viasna on patreon

Гомельскія праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед журналістаў

2018 2018-08-10T13:51:45+0300 2018-08-10T13:51:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tutbai_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку незалежнай журналістыкі. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".

Пачынаючы з 7 жніўня больш як 10 журналістаў зазналі пераслед уладаў у рамках «справы «БелТА». Мяркуючы па ўсім, іх падазраюць у датычнасці да несанкцыянаванага доступу да платнай інфармацыі на стужцы навін дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, чым, нібыта, нанеслі яму істотную шкоду. Эканамічнымі справамі маскіруюць палітычны перасьлед незалежных СМІ ў Беларусі. Патрабуем спыніць ператрусы і арышты журналістаў!

Ініцыятары звароту - Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Андрэй Стрыжак, кіраўнік гомельскай філіі ПЦ "Вясна" і Яўгенія Стрыжак, Цэнтр Стратэгічнай Цяжбы, заклікаюць падпісаць петыцыю ў падтрымку журналістаў, якія спазналі пераслед.

Калектыўны зварот у Следчы Камітэт, Генпракуратуру і Адміністрацыю Прэзідэнта РБ будзе накіраваны не пазней 19 жніўня.

Падпісацца ў падтрымку незалежнай журналістыкі можна ТУТ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства