viasna on patreon

Віцебскіх актывістаў затрымалі па дарозе на варту ў Курапаты Дапоўнена

2018 2018-08-08T10:52:08+0300 2018-08-08T13:25:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitakt0808.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Захарава, Таццяна Севярынец, Алена Янушкоўская. Фота з Фэйсбуку Аляксандра Квіліса

Ірына Захарава, Таццяна Севярынец, Алена Янушкоўская. Фота з Фэйсбуку Аляксандра Квіліса

Чацвёра прыхільнікаў БХД, у тым ліку старшыня абласнога аргкамітэту Таццяна Севярынец, затрыманыя і знаходзяцца ў ДАІ райцэнтру Бешанковічы, паведамляе "Радыё Свабода". Кіроўцу вінавацяць у парушэнні ПДД, астатніх трымаюць без прычыны ўжо другую гадзіну.

Паводле Таццяны Севярынец, актывісты яшчэ ў дарозе зразумелі, што за імі сочаць:

«Мы праехалі некалькі пастоў ДАІ, якія пільна за намі назіралі. Потым аўто з міліцыянтамі нас абагнала, супрацоўнік выйшаў, і пачалося разбіральніцтва, нібыта наш кіроўца спадар Аляксандар нешта парушыў. На месцы давесці нічога не змаглі, загадалі ехаць у Бешанковічы».

Таццяна Севярынец адзначае, што разбіральніцтва зацягваецца знарок, а яны з Аленай Янушкоўскай, Ірынай Захаравай і Аляксандрам Квілісам меліся прыехаць у Курапаты апоўдні, каб распачаць «віцебскую вахту» каля рэстарацыі «Поедем поедим». Пра гэта актывістка напярэдадні паведаміла ў Facebook. 

З Бешанковіцкага аддзелу ДАІ машыну актывістаў адпусцілі праз дзве гадзіны пасля затрымання, склаўшы на кіроўцу пратакол за перавышэнне хуткасці, але зноўку затрымалі — ужо пад Лепелем, паведаміў Аляксандар Квіліс:

«Супрацоўнікі ДАІ ў Бешанковічах вельмі доўга шукалі аргумэнты на карысць таго, што была перавышаная хуткасьць. Яўных доказаў у іх не было. Але трэба было хутчэй ехаць, і кіроўца пагадзіўся з пратаколам. На пад’езьдзе да Лепелю нас ізноў затрымалі для праверкі дакумэнтаў», — паведаміў актывіст. «Камусьці вы вельмі не падабаецеся», — пажартаваў супрацоўнік ДАІ, які атрымаў загад нас затрымаць па рацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства