viasna on patreon

Адбыліся ператрусы ў гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў Дапоўнена

2018 2018-07-24T08:14:56+0300 2018-07-24T09:50:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzianisau-kajrys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Кайрыс і Алесь Дзянісаў. Фотакалаж "Нашай Нівы".

Аляксей Кайрыс і Алесь Дзянісаў. Фотакалаж "Нашай Нівы".

У гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава  і Аляксея Кайрыса увечары 23 ліпеня адбыліся ператрусы.

Як стала вядома “Гарадзенскай вясне”, людзі ў цывільным затрымалі гарадзенскіх журналістаў якія супрацоўнічаюць з Белсатам Іх трымалі ў пастарунку, а пасля павезлі дахаты для ператрусаў. Відавочцы бачылі, як з хаты у іх выносілі кампутарную тэхніку. Дакладных прычын затрымання пакуль невядома.

“Наша Ніва” паведамляе  падрабязнасці ператрусу: "Супрацоўнікі міліцыі мелі санкцыю на агляд памяшкання ў рамках «праверкі». Праверка праводзіцца па матэрыяле «Белсата» пра стан аднаго з інтэрнатаў на вуліцы Камарова ў Гродне. У Кайрыса сканфіскавалі 3 камп’ютары, тэлефон з сімкай. Усю тэхніку забралі і ў Дзянісава. Агляд адносна Дзянісава правялі ў дзвюх кватэрах".
Пазней  Дзянісаў напісаў у сацыяльных сетках аб меркаваных прычынах такой увагі да іх з боку міліцыі.

Нічога пакуль што не ведаю, акрамя таго, што праводзіцца праверка ў рамках крымінальнага кодэкса. То бок, нам будуць "шыць" крыміналку: паклёп і абразу, наколькі я зразумеў.  Учора пасля 2,5 гадзін у Ленінскім РАУС (зусім не зразумела, навошта нас там столькі доўга трымалі, бо апытанка працягнулася 5 хв.: я адмовіўся ад паказанняў). Потым быў агляд. Шукалі мэтанакіравана лічбавыя носьбіты: флэшкі, ноўтбукі і г.д. Спачатку ў кватэры маці (навошта???) У маці нічога, зразумела, не знайшлі. Потым перайшлі ў маю кватэру. Міліцыянты паводзілі сабе ,сапраўды, вельмі ветліва і карэктна. Але гэта не дапамагло. У маці ўчора быў сардэчны прыступ. Яна ніяк не можа зразумець, што ейны сын не краў, не забіваў, не рабаваў, але лічыцца злачынцам... У маёй кватэры, для правядзення экспертызы, канфіскавалі сістэмны блок кампутара, ноўтбук, відэакамеру і мой тэлефон.  Маю пакуль што рэдкія выхады ў нэт. Цяпер мая сувязь з навакольным асяроддзем - праз тэлефоны жонкі і дачкі.

Дзянісаў Аляксандр

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства