viasna on patreon

Чарговы суд за Курапаты: Алесь Талстыка — 30 базавых велічыняў

2018 2018-07-18T09:58:33+0300 2018-07-18T10:08:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/talstyka_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Талстыка. Фота: "Дзея"

Алесь Талстыка. Фота: "Дзея"

У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Талстыка па ч.3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). За ўдзел у Курапацкай вахце яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (735 рублёў). Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе грамадскі рух "Дзея".

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыйны пратакол на Алеся Талстыка быў складзены яшчэ 14 чэрвеня 2018 года. У той дзень на абаронцаў Курапатаў было складзена больш за 10 пратаколаў правапарушэнняў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства