viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі гамяльчан

2018 2018-07-16T09:44:25+0300 2018-07-16T09:44:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/oon2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт ААН па правах чалавека ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па фактах адміністрацыйнага пераследу жыхароў Гомеля Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца, паведамляецца на сайце мясцовага праваабарончага сайта "Гомельская вясна".

7 снежня ў Гомелі суддзі судоў Савецкага раёна Віталь Ковбеня і Чыгуначнага Андрэй Хлышчэнка правялі завочныя адміністрацыйныя працэсы, падчас якіх прыцягнулі да адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў актывістаў Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца за іх удзел 21 кастрычніка 2017 г. у мітынгу пратэсту ў Мінску, які атрымаў назву «Марш раззлаваных беларусаў 2.0».

Як вынікае з адміністрацыйных пратаколаў, маладыя людзі «прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 21 кастрычніка на плошчы Незалежнасці ў Мінску без дазволу Мінгарвыканкама, што выявілася ў прысутнасці групы грамадзян з выкарыстаннем сцяга бел-чырвона-белага колеру з мэтай публічнага выказвання грамадска-палітычных поглядаў».

У карэспандэнцыі з Жэневы, якая паступіла праваабаронцу Леаніду Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы пацярпелых на міжнародным узроўні, паказана, што скаргі Васільева і Маркаўца зарэгістраваныя пад №3123/2018 BLR (272) і №3134/2018 BLR(273) і накіраваны беларускаму ўраду для каментара.

Зараз чыноўнікам прыйдзецца шукаць адказ на пытанне, чаму за публічнае выказванне грамадска-палітычных поглядаў грамадзяне ў краіне пераследуюцца буйнымі штрафамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства