Экс-супрацоўнік ЦІП на Акрэсціна адбывае 10 сутак за абарону Курапатаў

2018 2018-07-12T18:22:09+0300 2018-07-12T18:36:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fota_z_fejsbuka_hanny_szapucki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасведчанне Міхаіла Грамыкі. Фота Ганны Шапуцька з Facebook

Пасведчанне Міхаіла Грамыкі. Фота Ганны Шапуцька з Facebook

Супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка 30 чэрвеня падтрымаў абаронцаў Курапатаў і неўзабаве быў звольнены, паведамляе "Новы час". Потым асуджаны на суткі, якія цяпер адбывае ў ЦІП на Акрэсціна, дзе да гэтага працаваў.

Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў падчас круглага стала па абароне Курапатаў, што адбыўся 12 ліпеня на сядзібе БНФ. Невядома, калі дакладна быў звольнены Міхаіл Грамыка, у які дзень адбыўся суд і які тэрмін ён атрымаў. Але вядома, што яго павінны вызваліць 15 ліпеня.

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", Грамыка быў асуджаны на 10 сутак.

На дадзены момант (12 ліпеня) за кратамі застаюцца таксама абаронцы Курапатаў Максім Вінярскі (вызваліцца 13 ліпеня) і Аляксей Туровіч (вызваліцца 14 ліпеня).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства