viasna on patreon

Публічная дыскусія «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?»

2018 2018-07-05T17:46:00+0300 2018-07-05T17:25:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/women.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» запрашае на публічную дыскусію «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?».

Ці апраўдана існаванне ў Беларусі спісу забароненых прафесій? Чаму клопат дзяржавы пра жанчын такі настойлівы? Ці сапраўды, пэўная праца можа негатыўна ўплываць на здароўе? Каму выгадна так «выштурхоўваць» жанчын з рынку працы? Ці праўда, што так у Беларусі абмяжоўваецца доступ жанчын да высокааплатнай працы? Якая практыка ў іншых краінах?

Прапануем разам абмеркаваць гэтыя і многія іншыя пытанні, крануўшы розных аспектаў тэмы: прававых, эканамічных, сацыяльных. Пашукаем адказы?

Дырэктарка Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» Аляксандра Дзікан коратка прэзентуе даследаванне пра спіс забароненых прафесій, якое праводзілася ў Беларусі.

Акрамя таго, сярод запрошаных - экспертки іншых жаночых арганізацый, прафсаюзаў, дэпутаткі, а таксама прадстаўніцы гэтых жа сфер з Украіны, Бельгіі. Сярод іх (спіс будзе дапаўняцца):

Стэфанія Кулаева, экспертка антыдыскрымінацыйнага цэнтра «Мемарыял» (Брусель);

Вольга Цішурова, член Рэспубліканскага Савета Белхімпрафсаюза па рабоце сярод жанчын;

Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Просім жадаючых зарэгістравацца па спасылцы.

Калі: 9 ліпеня ў 18.30;

Дзе: бізнес-клуб «Імагуру» (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства