"Адукацыйны курс па правах чалавека" запрашае моладзь падаваць заяўкі на ўдзел
Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах.
Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах і іншых дзяржаўных органаў.
У працэсе навучання будзе разгледжаны шэраг асноўных правоў і свабод чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама метады іх абароны.
Будуць разгледжаны:
- права не падвяргацца катаванням, жорсткаму бесчалавечнаму або зневажальнаму чалавечую годнасць абыходжанню або пакаранню;
- права асобаў, пазбаўленых волі, на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе;
- права не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае жыццё;
- права на выказванне меркавання;
- права на мірныя сходы.
Таксама ў ходзе навучання ва ўдзельнікаў будзе магчымасць атрымаць веды па асновах напісання зваротаў ў камітэт ААН па правах чалавека.
Праграма разлічана на 6 месяцаў, і будзе складацца з 3 сесій, якія будуць праходзіць у Беларусі ў 2018 годзе.
Першая сесія будзе праходзіць 19-22 ліпеня 2018 года.
Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў. Працягласць першай сесіі - 4 дні, другой і трэцяй - па 3 дні (пятніца, субота, нядзеля).
Пасля кожнай сесіі ўдзельнікі праграмы павінны будуць выконваць пісьмовыя хатнія заданні, а таксама праходзіць тэставанне.
Умовы ўдзелу ў навучанні:
- узрост 18-35 гадоў;
- мець базавыя веды па правах чалавека, напрыклад, навучанне ў летніх школах па правах чалавека ці іншых адукацыйных праграм па правах чалавека;
- жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю;
- мець магчымасць пастаяннага доступу ў інтэрнэт;
- у працэсе адбору важную ролю будуць адыгрываць рэкамендацыі ад дзеючых беларускіх праваабаронцаў або выпускнікоў гэтага курса.
Ад удзельнікаў патрабуецца:
- абавязковая прысутнасць на ўсіх сесіях;
- абавязковае выкананне хатніх заданняў.
Жадаючых прыняць удзел у праграме просім запоўніць анкету да 13.07.2017 да 23:59.