viasna on patreon

Абарона Курапат: міліцыя затрымлівае актыўных удзельнікаў пікетавання Фота Дапоўнена

2018 2018-06-29T09:42:00+0300 2018-06-29T13:57:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty10_aficerava180629-f8g9q.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Леанід Кулакоў:

"SOS!!! Тэлефанавала Вольга Нікалайчык, Кажа, што да яе ў дом ломіцца натоўп ментоў… У мяне ёсць падазрэнне, што яны шукаюць Дзяніса Урбановіча, які таксама прымае актыўны ўдзел у абароне Курапат”.

Па дарозе ў Курапаты ДАІ спыніла аўтамабіль у якім перавозілі крыжы ў Курапаты. Невядомымі асобамі, якія пад'ехалі следам за ДАІ быў затрыманы Зміцер Дашкевіч.

Эдуард Пальчыс паведамляе ў твітары: "Змітра Дашкевіча, Ягора Лаўрухіна і Валерыя Мінца затрымалі па дарозе на Курапаты. Фура з крыжамі арыштаваная. Затрымлівалі сур'ёзныя хлопцы".

Момант затрымання Змітра Дашкевіча спецслужбоўцамі.
Момант затрымання Змітра Дашкевіча спецслужбоўцамі 29 чэрвеня 2018 года.

29 чэрвеня актывісты, якія пікетуюць рэстаран “Поедем поедим”, які адчыніўся ва ўрочышчы Курапаты ў зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, плануюць усталяваць вялікія памятныя крыжы непасрэдна каля рэстарана.

 Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

 Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

 Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

Затрыманы каля 9:45 Валер Мінец, які вёз новыя крыжы ў мэмарыяльны комплекс Курапаты, вызвалены каля 12:45 з Ленінскага РУУС Менску без складання пратаколу. Астатнія затрыманыя  — Зьміцер Дашкевіч і Ягор Лаўрухін — на момант публікацыі застаюцца ў РУУС, - паведамляе Радыё Свабода.

Змітра Дашкевіча і Ягора Лаўрухіна абвінавачваюць ў парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву (арт. 12.17 КаАП). Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Наста Дашкевіч.

Каля 14 гадзін дня на волю адпусцілі і Змітра Дашкевіча.

Абаронцы прапануюць на 29 чэрвеня наступны план дзеянняў:

10:00 – устаноўка крыжоў з боку рэстарана «Поедем поедим»;
12:00 – пачатак варты;
18:00 – акцыя Руху салідарнасці «Разам»;
19:00 – супольная малітва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства