Камітэт супраць катаванняў выклаў рускі пераклад заўвагаў па Беларусі
На сайце Камітэта супраць катаванняў АНН з’явіліся заключныя заўвагі па Беларусі ў перакладзе на рускую мову. Дакумент стаў вынікам 63-яй сэсіі Камітэта, дзе свае даклады прадставілі афіцыйны бок і кааліцыя праваабарончых арганізацый.
Праваабаронцы ўжо пракаментавалі заўвагі Камітэта і адзначылі вялікую зацікаўленасць экспертаў іх альтэрнатыўным дакладам.
Нагадаем, з 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) прайшла 63 сесія Камітэта ААН супраць катаванняў. На ёй афіцыйная дэлегацыя з Беларусі прадставіла свой перыядычны даклад у межах пятага цыкла.
Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны пры падтрымцы Freedom House і FIDH, быў прадстаўлены беларускімі праваабаронцамі - юрыстам ПЦ "Вясна" Паўлам Сапелкам, старшынёй "Прававой ініцыятывы" Вікторыяй Фёдаравай, сябрам Беларускага Хельсінкскага камітэта Паўлам Левінавым і старшынёй Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раісай Міхайлоўскай.
Чытайце таксама: Што такое «катаванне», як працуе Камітэт супраць катаванняў і навошта ўсё гэта трэба Беларусі?