viasna on patreon

Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе

2018 2018-06-20T13:40:53+0300 2018-06-20T13:40:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Праваабаронца Леанід Свецік паведаміў сайту palitviazni.info, што не атрымлівае ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага лісты са студзеня гэтага году.

“Буду звяртацца ў Дэпартамент выканання пакаранняў, бо відавочна, што Жамчужнаму адмыслова стварылі такую інфармацыйную блакаду”, – кажа праваабаронца.

Днямі Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што палітвязень Міхаіл Жамчужны, які з 10 красавіка быў змешчаны на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) калоніі №9 у Горках, падчас адбыцця дадзенага пакарання атрымаў яшчэ 10 сутак ШІЗА. Гэта 28-е спагнанне, вынесенае Жамчужнаму адміністрацыяй Горацкай калоніі са жніўня 2017 года.

Акрамя таго, Міхаіл Жамчужны па-ранейшаму адзначае праблемы з перапіскай. Колькасць лістоў, напісаных і адпраўленых палітвязнем, лёс якіх застаецца для яго невядомым, зараз складае 35 лістоў.

“Мы рэгулярна перапісваемся з Міхаілам, але апошні ліст ад яго прыйшоў аж у студзені гэтага году, – кажа праваабаронца Леанід Свецік. – Я яму напісаў чатыры лісты і віншаванне з Днём волі, але адказу ніякага няма. Хаця Жамчужны заўсёды адказваў на кожнае маё пасланне”.

Леанід Свецік адзначае, што ён занепакоены такой сітуацыяй і будзе звяртацца за тлумачэннямі альбо ва Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці, альбо непасрэдна ў саму калонію.

“Відавочна, што Жамчужнаму адмыслова стварылі такую інфармацыйную блакаду, – дадае ён. – Міхаіл нярэдка пісаў у лістах пра парадкі ў калоніі, пра дзеянні адміністрацыі, а гэта цэнзарам, відаць, прыйшлося не даспадобы. Вось і вырашылі стварыць інфармацыйны вакуум, каб інфармацыя ад Жамчужнага не выходзіла за сцены ўстановы.  Гэта абсалютна ненармальная сітуацыя, якую трэба нейкім чынам змяняць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства