viasna on patreon

Аршанца затрымалі за адзіночны пікет і асудзілі ў той жа дзень Дапоўнена

2018 2018-05-14T16:04:48+0300 2018-05-16T09:19:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/po500_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Оршы 14 траўня 2018 года.

Пікет у Оршы 14 траўня 2018 года.

Каля помніка Леніна ў цэнтры Оршы раніцай 14 траўня прайшоў адзіночны пікет "Па 500 тут няма", паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

Загадзя пра гэтую акцыю нічога не паведамлялася. Ды і хто стаў яе адзіным удзельнікам таксама пакуль не вядома. Фотаздымкі на адрас сайту orsha.eu даслалі мінакі, супрацоўнікі інтэрнэт-выдання змаглі паспець толькі на момант затрымання.

Усяго невядомы хлопец змог прастаяць каля помніка каля 15 хвілін з 10 гадзін раніцы ў панядзелак. Ён устанавіў на помнік самаробную таблічку "По 500 тут нет" і проста стаяў побач чытаючы кнігу. Зразумела, што надпіс на таблічцы тычыцца абяцаных ўжо даўно заробкаў па 500 даляраў.

Увечары, 14 траўня, на форуме партала orsha.eu з’явіўся допіс ананімнага пікетоўшчыка:

“А што далей магло быць - адвезлі мяне ў РАУС, амаль 7-й гадзіне там сядзеў і чытаў кнігі, пакуль мяне апытвалі і складалі пратаколы, а пад 6 вечара завезлі ў суд і выдалі 490 штрафу. Маўчаць я не буду, калі замест таго, што б спакойна займацца сваімі справамі, я павінен або працаваць за маленькую зарплату, падаткі з якой пойдуць у нікуды, або спрабаваць выжыць неяк па-іншаму”. 

 Імаверна,  юнака,  вядомага па сацыяльных сетках як Раман Люмінец, звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па артыкуле 23.34 КаАП РБ. Радыё Свабода піша, што прозвішча пікетоўшчыка Раман Кузмянкоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства