viasna on patreon

Сяргей Пятрухін: “Міліцыянеры і чыноўнікі робяць намаганні мяне дыскрэдытаваць”

2018 2018-05-08T12:19:21+0300 2018-05-08T12:38:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pyatruhin-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе г. Брэста Ленінскага раёна

Сяргей Пятрухін у судзе г. Брэста Ленінскага раёна

Брэсцкі абласны суд 8 траўня разгледзеў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову Ленінскага суда г. Брэста па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Блогер быў  затрыманы 23 сакавіка пры ўваходзе ў пад'езд свайго дома. Міліцыя абвінаваціла яго ў тым, што ён, будучы п'яным, абражаў грамадзян неахайным знешнім выглядам. Пастановай намесніка начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста Самасюка, блогер быў аштрафаны ў памеры 8 базавых велічыняў па арт. 17.3 КаАП (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў).

Таксама супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Суддзя Святаслаў Каліна суда Ленінскага раёна пастанавіў блогеру штраф у памеры 45 базавых велічыняў.

Такім чынам, Сяргей Пятрухін за адзін дзень быў аштрафаны на суму 1 298,5 рублёў.

Блогер катэгарычна не згодны з пастановамі, якімі ён быў абвінавачаны, таму абскардзіў іх у Ленінскім раённым і Брэсцкім абласным судзе.

4 траўня суд Ленінскага раёна прызнаў пастанову Ленінскага РАУС законнай, хоць у якасці сведкі на суд з’явіўся не сам намеснік начальніка Самасюк, а іншы маёр Андрей Кажэнко. Хадайніцтва запытаць сведкаў з боку Пятрухіна судом таксама былі адхілены. Блогер быў пазбаўлены права на абарону.

Сяргей Пятрухін у Брэсцкім абласным судзе
Сяргей Пятрухін у Брэсцкім абласным судзе

8 траўня Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу блогера па арт. 23.4 КаАП.

Сяргей Пятрухін лічыць, што пратаколы складзены беспадстаўна, ніякага супраціву ён не аказваў. На яго думку, міліцыя такім чынам праводзіла «спецаперацыю». Аб гэтым, у тым ліку, сведчаць выключаныя відэарэгістратары пры яго затрыманні. Таму дакладных доказаў, што Пятрухін абражаў грамадскую маральнасць і аказваў супраціў пры затрыманні – няма.

Са словаў аднаго са сведкаў, у пад’ездзе і побач з ім увесь вечар знаходзіліся асобы ў чорнай вопратцы, якія знешне не мелі нічога агульнага з міліцыяй.

Сяргей Пятрухін, каментуючы сітуацыю, падкрэслівае:

“Я лічу, што ў сувязі з тым, што я асвятляю пратэсты супраць будовы акумулятарнага завода нядобрасумленныя міліцыянеры і чыноўнікі робяць намаганні мяне дыскрэдытаваць, аказаць ціск і такім чынам адхіліць ад грамадскай дзейнасці. Я прыстойны чалавек. Я праводзіў расследаванні карупцыйнасці нашых чыноўнікаў, таму мая актыўнасць можа кепска скончыцца для іх кар'еры. Што тычыцца небяспецы завода, то мы з Аляксандрам Кабанавым нават знайшлі сметнікі з адкідамі свінца. Я з гэтым змагаюсь, прыцягваю ўвагу людзей да праблемы, бо гэта злачынства супраць народа”.

Суддзя Герасімук Брэсцкага абласнага суда пастанавіла пакінуць пастанову Ленінскага суда г. Брэста без зменаў, а скаргу Сяргея Пятрухіна без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства