viasna on patreon

Суд адмовіў праваабаронцу ва ўзбуджэнні справы супраць Генеральнай пракуратуры

2018 2018-05-07T13:19:57+0300 2018-05-07T13:19:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Барысаўскі правабаронца Алег Мацкевіч атрымаў адказ з суда Цэнтральнага раёна г. Мінска на сваю скаргу на адмову Генпракуратуры даць адказ па сутнасці звароту (у парадку арт. 353 ГПК Рэспублікі Беларусь).

Суддзя А. К. Дзянкевіч адмовіў праваабаронцу ва ўзбуджэньні справы. У адказе тлумачыцца:

“Са зместу скаргі Мацкевіча А. Г. угледжваецца, што ім, па сутнасці абскарджваецца рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13.07.2010 года № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” (у рэдакцыі рашэння ад 22.06.2017 № 1032).

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вызначаюцца пастаянныя месцы правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у сродках масавай інфармацыі.

Такім чынам, пытанне аб вызначэнні пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцаў, дзе іх правядзенне не дапускаецца, адносіцца да выключнай кампетенцыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Абскарджванне прынятага рашэння аб вызначэнні пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцаў, дзе іх правядзенне не дапускаецца неабмежаваных колам асобаў у судовым парадку заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжана.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, парадак абскарджвання адмовы на запіс на асабісты прыём не прадугледжаны.

У сілу вышэйназваных нормаў заканадаўства, суд лічыць, што ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам суду непадведамасна скарга Мацкевіча А.Г., паколькі прадстаўленныя патрабаванні не адносяцца да кампетэнцыі суда.

У сувязі з вышэйназваным, ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе Мацкевіча А.Г. варта адмовіць.” (Арфаграфія і пунктуацыя арыгіналу захаваныя. Рэд).

Алег Мацкевіч мяркуе, што вывады суддзі А. К. Дзянкевіча супярэчаць зместу ягонай скаргі ў суд: ён абскарджваў не рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13.07.2010 года № 851, а менавіта адсутнасць адказаў па сутнасці зваротаў у Генеральную пракуратуру. Праваабаронца мае намер абскардзіць вызначэнне суда Цэнтральнага раёна ў Мінскі гарадскі суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства