viasna on patreon

“Змітра Паліенку не далячылі…”  

2018 2018-05-02T08:51:54+0300 2018-05-02T08:51:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_161011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Паліенка.

Палітвязень Зміцер Паліенка.

Нагадаем, што не так даўно палітвязня Змітра Паліенку перавялі з Жодзінскага шпіталя ў Бабруйскую калонію, дзе ён адбывае пакаранне.

“Змітра “паднялі” ў атрад, але яго ногі (экзэмы на іх) не далячылі”, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка актывіста Марына Насенка.

27 сакавіка Зміцера Паліенку перавялі з Бабруйскай калоніі, дзе адбывае пакаранне палітычны зняволены, у лякарню ў Жодзіна. Хлопец меў сур’ёзныя праблемы са здароўем (больш за 7 месяцаў не загойвалася рана на назе), але мясцовыя турэмныя ўрачы ніяк не маглі паставіць дыягназ. Пасля курса лячэння хлопца накіравалі для адбыцця пакарання назад у калонію, але, як стала вядома, праблема не вырашылася поўнасцю

“Змітра “паднялі” ў атрад, але яго ногі (экзэмы на іх) не далячылі”, – распавяла сяброўка сацыяльнага актывіста Марына Насенка. – Акрамя гэтага, з’явіўся дэрматыт. Зміцер кажа, што вельмі складаная працэдура, каб даслаць яму неабходныя лекі. У калоніі працягваюць лекаванне, але, разумеючы асаблівы статус Змітра і самі ўмовы пеніцытарных устаноў Беларусі, мы з сябрамі і таварышамі не верым у тое, што медычная дапамога з боку адміністрацыі ПК-2 адбываецца ў патрэбнай ступені”.

Са слоў Марыны Насенка, Зміцер з нецярпеннем чакае заканчэння тэрміна адбыцця пакарання, які павінен скончыцца 24 кастрычніка гэтага году, але хацелася б, каб грамадская салідарнасць дапамагла яму вызваліцца раней.

***

Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства