viasna on patreon

Суд адмовіў "Народнай грамадзе" ў скарзе Дакумент

2018 2018-04-24T14:07:15+0300 2018-04-24T14:14:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jvjy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне на плошчы Якуба Коласа 25 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Затрыманне на плошчы Якуба Коласа 25 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Суддзя суда Маскоўскага раёна г. Мінска Арцём Русак 24 красавіка адмовіў у задавальненні калектыўнай скаргі актывістаў аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады) Сяргею Спарышу, Валянціну Троцкаму, Ігару Краўчанку на рашэнне Мінгарвыканкама, якім было забаронена шэсце 25 сакавіка.

У матывіровачнай часткі рашэння суда суддзя звярнуў увагу, што ў цэлым Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” накіраваны на стварэнне ўмоваў для рэалізацыі канстутыцыйных праў і свабод грамадзян, забеспячэння грамадскай бяспекі і парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў на вуліцах, плошчах і ў іншых грамадскіх месцах.

Рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 24.04.2018

Нагадаем, заяўка на правядзенне дэманстрацыі на Дзень Волі была пададзена ў Мінгарвыканкам яшчэ 7 сакавіка 2018 г. Паводле заяўкі, актывісты прасілі дазволіць дэманстрацыю ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра.

Але выканкам палічыў у цэлым немэтазгодным правядзенне шэсцяў на Дзень Волі ў сталіцы і рашэннем ад 19 сакавiка адмовіў у заяўцы, аб чым заяўнікам стала вядома на наступны дзень.

22 сакавіка актывісты “Народнай грамады” накіравалі калектыўную скаргу ў Суд Маскоўскага раёна г. Мінска на рашэнне Мінгарвыканкама, якім улады забаранілі дэманстрацыю. На думку актывістаў, рашэнне выканаўчага органа парушае іх права на мірны сход, а таксама права на распаўсюд інфармацыі, гарантаванае Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Але суд прызначыў разгляд скаргі толькі на 23 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства