Столін, сустракай семінар “Правы чалавека “на пальцах”
Хто такія праваабаронцы і за каго яны “топяць”? Якія правы кожнай і кожнага з нас могуць парушацца? Адкуль яны ўвогуле ўзяліся? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?
Усё, што трэба ведаць кожнаму чалавеку пра human rights, ты зможаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" — 22 красавіка ў Століне.
Калі ты даўно хацеў/ла разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, і чакаў/ла зручнага моманту, каб на ўсё даведацца — вось ён!
Семінар працягласцю ў дзве гадзіны адбудзецца ў Століне 22 красавіка (нядзеля), пачатак у 16:00. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам і удзельніцам, якія запоўняць анкету да 20.04.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Бонус для ўдзельнікаў і ўдзельніц:
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжанае паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі аб правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: info@humanconstanta.by.