viasna on patreon

Васьмярых віцяблян прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за “сход” у прыватным памяшканні

2018 2018-04-20T14:17:53+0300 2018-04-20T14:42:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitsebsk_sud_meta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас судовага паседжання

Падчас судовага паседжання

Восем віцяблян сабраліся на дзень Канстытуцыі на прыватнай тэрыторыі, каб паразмаўляць аб жыцці і космасе ды папіць гарбаты. Але праз некаторы час былі затрыманыя міліцыянтамі, дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС і абвінавачаныя ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разгледзеў 19 красавіка суд Віцебскага раёну. Пра гэтую сітуацыю распавяла "Віцебская Вясна"

Як казалі падчас судовага паседжання абвінавачаныя, у кватэру, дзе праходзіла сустрэча, нечакана ўвайшлі (дзверы былі незачыненыя) пяцёра чалавек у цывільным адзенні, прад’явілі пасведчанні супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС і заявілі, што сабраныя парушаюць заканадаўства. Усіх папрасілі прайсці ў аддзяленне міліцыі для складання пратаколу.

Кіраваў затрыманнем старэйшы інспэктар аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Кастрычніцкага РАУС Сяргей Веракса, які выступіў у судзе ў якасці сьведкі. Паводле яго словаў, інфармацыю аб тым, што ў пэўным месцы рэгулярна збіраюцца людзі, якія “вызнаюць нейкую філасофію”, ён атрымаў ад ананіма – нібыта жыхара таго самага дома, дзе праходзіла сустрэча.

“Прагучала назва “Сінтэз Фа”. Паглядзеў, што гэта такое, у інтэрнэце. І там жа, на сайце арганізацыі, знайшоў сьпіс, у якім фігуравалі 16 прозвішчаў, 8 з якіх належалі людзям, што ўдзельнічалі ў сходзе. Гэта і стала падставай”, – патлумачыў Веракса.

У сваю чаргу абвінавачаныя – усе людзі сярэдняга і сталага веку – заявілі ў судзе, што арганізацыя “Сінтэз Фа” ім невядомая і яны не з'яўляюцца яе сябрамі. Між тым, не аспрэчвалі той факт, што падчас сустрэч, якія здараліся раз ці два на месяц, абмяркоўвалі пытаньні сэнсу жыцця і космасу. Усё гэта адбывалася ў форме дыскусіі, мазгавога штурму.

“Мы пра ўсё размаўлялі. А не звярталіся па дазвол, бо нават і падумаць не маглі, што гэта можна кваліфікаваць як несанкцыянаваны сход. Так, людзі па-рознаму ўладкоўваюць сваё жыцьцё, па-рознаму ўзаемадзейнічаюць. Але што атрымліваецца? Калі хлопец прызначае спатканне дзяўчыне і яны сустракаюцца ў загадзя вызначаным месцы і загадзя прызначаны час – то гэта масавае мерапрыемства ці сход? Я не думаю, што закон прыдуманы менавіта для такіх сытуацый. І калі вы прызнаеце нас вінаватымі, то атрымліваецца, што зараз у гэтым складзе мы ўжо не маем права сустракацца з сябрамі, бо ў кожны момант нас могуць прыцягнуць да адказнасьці? Я не ведаю, на чым будуецца гэтая лёгіка”, – ужо перад самым вынясеннем пастановы выказала сваё меркаваньне адна з удзельніц працэсу Святлана.

У выніку суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў віцяблян вінаватымі ў правапарушэнні, прадугледжаным ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Улічыўшы, што ўсе яны прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ўпершыню, семярым удзельнікам сустрэчы вынес папярэджанні. А Святлану, як меркаванага арганізатара сходу, пакараў штрафам у памеры 20 б.в.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў назваў рашэнне суду абсурдным.

“Атрымліваецца, што прыйшоў час, калі беларускія грамадзяне не могуць сустрэцца, каб абмеркаваць жыццё і свае справы, нават на прыватнай тэрыторыі. Бо рызыкуюць быць абвінавачанымі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Але абсурд яшчэ і ў тым, што, паводле беларускіх законаў, атрымаўшы адміністрацыйныя пакаранні, гэтыя 8 віцяблян яшчэ цягам 1 году не будуць мець права падаць заяву на рэгістрацыю аб’яднання, каб пазбегнуць такой сітуацыі ў будучым. Замкнёнае кола…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства