Актывістаў ЗУБРа аштрафавалі за распаўсюд газетаў.
Штраф у памеры 10 базавых адзінак (165 тыс. руб) -- такое пакараньне вынес судзьдзя Мінскага раённага суда А.Ф. Точкар для актывістаў ЗУБРа Любові Кучынскай і Сяргея Рыкава.
У канцы лістапада маладыя людзі былі затрыманыя ў Заслаўлі за распаўсюд газеты “Сопротивление” на мясцовым рынку. Падставамі дзеля прызнаньня “зуброў” вінаватымі ў парушэньні сталі паказаньні сьведкаў Дашчынскага і Папоўскай, якія паведамілі пра “парушэньне” ў міліцыю.
Артыкул 172-1 КаАП, у парушэньні якой абвінавачваліся маладыя людзі, прадугледжвае адказансьць за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Аднак факту “распаўсюду” ня бачылі нават міліцыянты, што праводзілі затрыманьне.
Нягледзячы на гэта, судзьдзя Тачкар вынес абвінаваўчае рашэньне ў адносінах Кучынскай і Рыкава і прысудзіў штрафы памерам 165 тыс. рублёў.
www.zubr-belarus.com