viasna on patreon

На тыя ж самыя граблі: на фрылансера склалі пратакол за стрым у Фэйсбуку

2018 2018-04-18T08:00:00+0300 2018-04-18T09:19:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі, атрымаў па пошце пратакол за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Як паведамляе belsat.eu, cтарэйшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Дзмітрый Трубнін склаў пратакол за стрым, які Кастусь Жукоўскі ладзіў на прыватным акаўнце ў Фэйсбуку. Ён здымаў на відэа, як два міліцыянты патрапілі на падворак грамадскага актывіста Барыса Анікеева. Пры гэтым ніякіх пацверджаных дакументальна падставаў на знаходжанне ў доме Анікеева супрацоўнікі МУС не мелі. Акрамя таго яны зачынілі Барыса і чальцоў сям’і ў доме – нікога з звонку не ўпускалі.

Паводле ч. 2. арт. 22.9 Кастусю Жукоўскаму пагражае да 50 базавых велічыняў штрафу (1225 рублёў).

Нагадаем, Брэсцкі абласны суд 11 красавіка разгледзеў скаргі блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна на пастанову суда Пінскага раёна, які вынес рашэнне пакараць іх за парушэнне заканадаўства аб СМІ штрафам у памеры 40 базавых велічыняў кожнага. Пад час судовага паседжання суддзя публічна прызнала сацыяльную сетку Facebook і відэахостынг Youtube сродкамі масавай інфармацыі. Аднак абласны суд вынес рашэнне: адміністрацыйную справу спыніць і адмяніць пастанову суда Пінскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства