viasna on patreon

Уік-энд аб правах чалавека пройдзе ў Віцебску

2018 2018-04-18T08:26:34+0300 2018-04-18T08:33:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yikend-2-paluda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда

Шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных тэме правоў чалавека пройдзе ў наступныя выходныя ў Віцебску.

З 20 па 22 красавіка ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць сустрэцца з аўтарытэтнымі праваабаронцамі, зрабіць экскурсію па выставе, наведаць прэзентацыю, якую правядзе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда, паўдзельнічаць у праглядзе і абмеркаванні фільма “Змоўшчыца”.

 Анонс мерапрыемстваў у Віцебску.

Расклад мерапрыемстваў:

20.04 з 18:30 - адкрыццё ўік-энду і лекцыя / прэзентацыя коміксу па тэме смяротнага пакарання;

21.04 у 16:30 - экскурсія па выставе пра правы чалавека;

21.04 а 18:00 - прагляд і абмеркаванне фільма «Змоўшчыца" (The Conspirator);

22.04 з 10:00 да 15:00 - у вас будзе магчымасць самастойна наведаць выставу.

Месца правядзення: арт-цэнтр VZAP (вул. Кастрычніцкая, 2).

Арганізатары і актывісты Валанцёрскай службы “Вясны” чакаюць усіх зацікаўленых на мерапрыемствах па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства