viasna on patreon

Пашкадавалі: Барыса Хамайду аштрафавалі на 1 базавую велічыню

2018 2018-04-12T08:52:34+0300 2018-04-12T14:38:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamaida-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда. Фота Алены Сцяпанавай

Барыс Хамайда. Фота Алены Сцяпанавай

Адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў дачыненні да сямідзесяцігадовага актывіста Барыса Хамайды разглядае сёння суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы фэйсбук паведаміла Алена Сцяпанава.

Падставай складання пратакола правапарушэння па арт 23.34 КаАП для супрацоўнікаў міліцыі стала віншаванне жыхароў абласнога цэнтра з надыходзячым Днём Волі 23 сакавіка, з якім Хамайда выступіў на сваім “працоўным месцы” каля “Сіняга дому” ў цэнтры горада.

Судовае паседжанне прызначанае на 11-00.

Суддзя Дзяніс Алексеенка вынес пастанову: прызнаць вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП і прызначыць штраф у памеры 1 базавай велічыні. Пашкадавалі, так бы мовіць.

Барыс Хамайда, пачынаючы з 1997 года, практычна кожны дзень распаўсюджвае ў цэнтры Віцебска незалежныя газеты, улёткі, нацыянальную сімволіку. Яго неаднаразова затрымлівалі і каралі ў адміністрацыйным парадку за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах і проста па надуманых падставах. Дарэчы, Барыс Хамайда з’яўляецца ганаровым сябрам Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства