viasna on patreon

Канстытуцыйны суд Беларусі прапанаваў Палаце прадстаўнікоў ўнесьці зьмены ў заканадаўства для забесьпячэньня фактычнай роўнасьці беларускай і расейскай моваў.

2003 2003-12-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які намесьнік старшыні Канстытуцыйнага суду Аляксандар Марыскін накіраваў старшыню "Таварыства беларускай мовы" Алегу Трусаву.У лісьце адзначаецца,што Суд прыняў пратакольнае рашэньне "Аб выкарыстаньні беларускай і расейскай моваў у сфэрах абслугоўваньня, абароту банкаўскіх плястыкавых картак і ў сыстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня". Алег Трусаў выказаў падзяку Канстытуцыйнаму суду "за грунтоўны падыход да справы". Ён выказаў надзею на тое, што ў 2004 годзе ў Закон аб мовах будуць унесены адпаведныя дапаўненьні, і грамадзяне краіны "змогуць зрабіць вялікі крок наперад у справе адраджэньня роднай мовы, нацыянальнай гісторыі і культуры".
(Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства