Аляксандр Кабанаў: "Затрымалі, зараз еду ў камеру, сябры" Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/89498
2018
2018-03-24T10:35:00+0300
2018-03-24T10:35:00+0300
2018-03-24T11:44:11+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne-kabanava.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недасяжны з 23 сакавіка, адшукаўся сёння ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РУУС Берасця. Пра гэта нак сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў.
У панядзелак адбудзецца суд над Пятрухіным, аднак у чым вінавацяць актывіста – пакуль праваабаронцам невядома.
У 11-30 супрацоўнікі міліцыі ў Бярозе затрымалі таксама блогера Аляксандра Кабанава. Яму паведамілі, што затрыманне звязанае з адміністрацыйнай справай за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Берасці 18 сакавіка.
У момант затрымання Кабанаў вёў стрым-трансляцыю.