Другі дзень збора подпісаў за беларускую мову - другія 50 базавых штрафу
Праваабаронцам стала вядома, што актывіст "Маладога фронту" Павел Пракаповіч атрымаў другі штраф памерам 50 базавых за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы.
Першы штраф такога ж самага памеру Пракаповіч атрымаў 13 сакавіка ў судзе Завадскога раёна. Яго асудзілі за збор подпісаў каля станцыі метро Магілёўская, які актывіст ладзіў 21 лютага, непасрэдна ў Міжнародны дзень роднай мовы. А 21 сакавіка Павел даведаўся, што суддзя суда Ленінскага раёна Кавяка Ю. прызначыла яму яшчэ 50 базавых. Гэты штраф датычыцца 24 лютага, калі актывіст працягваў збіраць подпісы за беларускую мову каля станцыі метро Кастрычніцкая.
Такім чынам, два дні збора подпісаў у падтрымку дзяржаўнай мовы Беларусі каштавалі для Паўла Пракаповіча 100 базавых велічыць, то бок 2450 беларускіх рублёў.
Нагадаем, што штрафы за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы, які актывісты зладзілі 21 лютага і які суды вырашылі трактаваць як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, акрамя Пракаповіча атрымалі Ягор Сяргіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева і Дзяніс Мандзік. Адміністрацыйная справа блогера Эдуарда Пальчыса адпраўлены на дапрацоўку. Яшчэ некалькі чалавек маюць на руках копіі пратаколаў правапарушэння і чакаюць судоў.