viasna on patreon

Віцебск: Улады адказалі адмовай на заяўку наконт шэсця 25 сакавіка, а на мітынг - няма грошай

2018 2018-03-21T10:02:35+0300 2018-03-21T10:37:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kijko-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кійко. Фота: "Віцебская Вясна".

Уладзімір Кійко. Фота: "Віцебская Вясна".

Для ўручэння афіцыйнага адказу заяўнік масавага мерапрыемства, актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзімер Кійко быў запрошаны ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Віцебска.

Па інфармацыі “Віцебскай Вясны”, на сустрэчы, якую вёў намеснік кіраўніка раённай адміністрацыі Анатоль Кандратовіч, было абвешчана, што заяўніку адмоўлена ў правядзенні шэсця, якое планавалася на 25 сакавіка па пешаходнай вуліцы Суворава. Асноўнай прычынай адмовы, паводле слоў чыноўніка, стала адсутнасць заключаных дамоў з упраўленнем унутраных справаў, упраўленнем аховы здароўя і прадпрыемствам «Віцебская гарадзкая жыллёва-камунальная гаспадарка».

Апроч таго, на сустрэчы прысутнічаў намеснік начальніка раённага аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Аляксей Захаранкаў. Ён правёў невялікую прафіляктычную гутарку, азнаёміўшы з адміністрацыйнай адказнасцю за арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Пасля заканчэння сустрэчы міліцэйскі начальнік прапанаваў Уладзімеру падпісаць так званую «паперу азнаямлення», у якой пазначаліся ўсе магчымыя санкцыі за арганізацыю такіх мерапрыемстваў.

На слушную заўвагу актывіста, што гэтая папера ня мае нікога юрыдычнага сэнсу, ды міліцыя і без яе, калі захоча, зможа прыцягнуць да адказнасці, чалавек у пагонах адказаў: «Вы маеце рацыю. Але так трэба».

Варта адзначыць, што ў Менску заяўнікі атрымалі дазвол на канцэрт з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР і пры гэтым таксама не заключалі дамоваў з адпаведнымі інстанцыямі. Паводле віцебскага актывіста, не зразумела, чаму адным дазваляюць, а іншым нельга. Ці ў нас Канстытуцыя дзейнічае выбарачна? Зыходзячы з геаграфічнага рэгіёну краіны ці палітычнай прыналежнасці?

Вось як пракамэнтаваў забарону на правядзеньне масавага мерапрыемства Уладзімер Кійко:

– З аднаго боку, забарона па чыста фармальных і бюракратычных прычынах на правядзенне шэсця з'яўляецца прамым парушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян у галіне свабоды мірных сходаў і масавых мерапрыемстваў, якія ўсім нам гарантуюцца ня толькі нашай Канстытуцыяй, але і Ўсеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека і іншымі міжнароднымі дакументамі.

З другога боку, цяпер у грамадзян, якія хацелі ўзяць удзел у гэтым масавым мерапрыемстве, з'явілася магчымасць паехаць у горад Менск на акцыю, правядзенне якой запланаванае на той самы час. Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што намеснік кіраўніка адміністрацыі спадар Кандратовіч Анатоль Канстанцінавіч сваім рашэннем падтрымаў менскіх арганізатараў. «Ну навошта Вы, дарагія рабяты, распыляеце свае сілы па рэгіёнах? Лепш едзьце усе ў Менск! Усе на менскае шэсце!!!» – менавіта гэтыя словы чыталіся ў яго сумных вачах, калі ён уручаў мне афіцыйную райвыканкамаўскаю паперу.

У той жа час, арганізатары мітынгу у гонар 100-годдзя БНР самі абмовіліся ад яго правядзення па прычыне  адсутнасці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.  Арганізатарам выставілі рахунак: 30 удзельнікаў мітынгу будуць ахоўваць 15 міліцыянтаў, арганізатарам гэта будзе каштаваць 865 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства