viasna on patreon

Каб судзіць журналіста, міліцыя падрабіла дакументы

2018 2018-03-21T08:58:41+0300 2018-03-21T09:04:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liauchuk-ales-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Ляўчук.

Алесь Ляўчук.

Журналіста Алеся Ляўчука судзілі са шматлікімі парушэннямі закону, але суддзя Маскоўскага раёну Берасця Раман Карабан усё роўна прысудзіў журналісту штраф у 25 базавых велічыняў.

Журналіста «Белсату» судзілі не толькі без ягонага ўдзелу, але на падставе дакументу, які не меў юрыдычнай сілы, - паведамляе belsat.eu.

«У справе не было наагул нічога – ні паказанняў сведкаў, ні маіх тлумачэнняў. У выніку супрацоўнік міліцыі вырашыў, што так можна, і напісаў новы пратакол. У прыватнасці, у ім было напісана, што ад подпісу я адмовіўся. Але відавочна, што гэта не толькі хлусня, але і крымінальнае злачынства з боку Рамана Трафімука: падробка пратаколу», – кажа журналіст.

20 сакавіка Ляўчук накіраваў скаргу ў абласны суд, у якой просіць адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі і прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які парушыў закон.

Прычынай пераследу стаў матэрыял, у якім журналіст раскрыў схему, якчыноўнікі крадуць грошы.

Судзіць Ляўчука павіныя былі 2 сакавіка, але супрацоўнік міліцыі Маскоўскага РАУСу Раман Трафімук не змог з першага разу правільна скласці пратакол, а на тое, каб перарабіць не было ўжо часу, і тады Трафімук склаў новы пратакол.

У суд журналіста выклікалі СМС-паведамленнем, якое Ляўчук атрымаў у 9:46, аб тым, што яго справа будзе разглядацца праз 14 хвілін – а 10:00.

Аб пераносе разгляду справы Ляўчук даведаўся з ліста з міліцыі ажно 12 сакавіка. Журналіста судзяць паводле артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне закону аб СМІ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства