viasna on patreon

Рэаліі Беларусі: чарговы штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

2018 2018-03-20T11:17:01+0300 2018-03-20T11:37:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/3_2017-11-17_minskvibari_mbnf_mandzik_arakhouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Мандзік. Фота: http://belsat.eu

Дзяніс Мандзік. Фота: http://belsat.eu

Шосты актывіст атрымаў штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. 20 сакавіка суддзя Цэнтральнага суду Мінска Ю.Густыр  вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне арт. 23.34 КаАП  актывіста Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка.

“21 лютага з 13.00 да 20.40 на Кастрычніцкай плошчы збіраў подпісы на фоне агітацыйнага плаката "Любіце і шануйце як святыню роднае слова, з якім вас літасцівы бог на свет пусціў", пры гэтым ажыццяўляў збор подпісаў за стварэнне першага беларускамоўнага нацыянальнага ўніверсітэта”, - пазначана ў пратаколе правапарушэння.

Сведкай па справе выступаў супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Прэсняк.  Дзяніс Мандзік прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Нагадаем, што раней штрафы за збор подпісаў, які суды чамусьці трактуюць як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, атрымалі Павел Пракаповіч, Ягор Сяргіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі копіі пратаколаў правапарушэння, аднак даты судовых паседжанняў пакуль не прызначаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства