viasna on patreon

Пікет да стагоддзя БНР у Магілёве забаранілі

2018 2018-03-20T07:47:53+0300 2018-03-20T07:53:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stadyon-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтадыён "Хімік" у Магілёве. Фота: mspring.online

Cтадыён "Хімік" у Магілёве. Фота: mspring.online

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету 25 сакавіка на плошчы Зорак, паколькі названай пляцоўкі няма ў спісе дазволеных месцаў. Замест цэнтра горада, як паведамляе mspring.online, улады прапанавалі адсвяткаваць пікет на бязлюдным стадыёне па вул. Чалюскінцаў, што, па словах аднаго з заяўнікаў, палітыка Алега Аксёнава, арганізатараў не задавальняе.

Раней іншы заяўнік, палітык Алесь Сілкоў выказваў надзею, што «тэндэнцыя змянілася і ўлады прымуць іх варыянт», паколькі быў дазволены канцэрт у Мінску.

Такім чынам, шырокіх публічных мерапрыемстваў у Дзень Волі ў Магілёве не будзе – раней Магілёўскі гарвыканкам таксама адмовіўся дапамагаць з правядзеннем святочнага канцэрта. Адзінае, у чым пагадзіліся паўдзельнічаць гарадскія ўлады – гэта круглы стол на базе аднаго з магілёўскіх універсітэтаў у красавіку.

Разам з тым у горадзе да стагоддзя БНР плануецца праводзіць экскурсіі, кінапрагляды, усталяваць памятны знак на будынку былой жаночай Марыінскай гімназіі, а таксама выпусціць памятную друкаваную прадукцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства