viasna on patreon

Ці можа быць у бяспецы арыштаваны, калі супрацоўнікі ІЧУ дапускаюць нестатутныя адносіны паміж сабой?

2018 2018-03-13T09:27:56+0300 2018-10-04T11:01:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ichu-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Камера ў ізалятары часовага ўтрымання. Фота: TUT.by

Камера ў ізалятары часовага ўтрымання. Фота: TUT.by

Штогод дзесяткі, а то і сотні ўдзельнікаў мітынгаў і акцый пратэсту трапляюць пад адміністрацыйны пераслед, які нярэдка завяршаецца арыштам. Звычайна ў Мінску “суткі” адбываюць ў ІЧУ, у завулку Акрэсціна, альбо ў ІЧУ Мінскага раёна. Аднак як можна гарантаваць бяспеку адміністрацыйна арыштантаваных, калі нават супрацоўнікі ІЧУ, якія згодна з абавязкамі мусяць адказваць за парадак у ізалятары, паміж сабой выкарыстоўваюць нестатутныя адносіны. Ізалятар часовага ўтрымання – гэта працоўнае месца, якое патрабуе падвышанай адказнасці і дысцыпліны. А калі гэтага няма, дык як быць упэўненым, што з табою не здарыцца якой бяды?

Сведкам нестатутных адносінаў паміж супрацоўнікамі ізалятара стаў актывіст "Маладога фронту" Павел Пракаповіч. Падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ІЧУ Мінскага РУУС 24 снежня 2017 года, прыкладна за 15 хвілін да вячэрняй праверкі, знаходзячыся ў камеры, ён пачуў, як паміж двума супрацоўнікамі ізалятара (верагодна, паміж кіраўніком і яго падначаленым) разгарэўся канфлікт. Дакладней сказаць, мела месца аднабаковая агрэсія.

Павел Пракаповіч.

“Выразна чуў зневажальныя абразы і пагрозы здароў’ю, якія суправаджаліся жорсткай нецэнзурнай лексікай. Перадаю, наколькі гэта магчыма, змест пачутага: “Я табе зараз дам “па ўставу”! Ты ў мяне ўсю ноч з месца не варухнешся, у прыбіральню ў вядро хадзіць будзеш! Ты зразумеў, ці не? А ў дадатак яшчэ і па твары зараз атрымаеш. Верыш? Верыш, ці не? Зараз завяду вунь у той пакой, і адграбеш у мяне па поўнай!” – распавядае пра пачутае на калідоры Пракаповіч.

Павел Пракаповіч  загрукаў у дзверы, націснуў чырвоную кнопку і выклікаў дзяжурнага, у якога запатрабаваў спыніць гвалт.

Ранкам у панядзелак, 25 снежня,  у кожную камеру ІЧУ раздалі гарачы кіпень, мыла, потым – венік і савок для прыборкі. Усё гэта рабіў супрацоўнік невысокага росту. Выгляд у хлопца быў прыгнечаны. Я зразумеў, што гэта і быў той, над кім здзекваліся. Кароткая размова з гэтым супрацоўнікам падцвердзіла высновы Пракаповіча.

 “Падчас ранішняга абыходу я перадаў заяву аб інцыдэнце кіраўніку ІЧУ М.С. Мураў’ёву. Маю заяву ён тут жа і прачытаў. Аб тым, ці была нейкая рэакцыя кіраўніцтва на маю заяву, мне невядома. Падчас выхаду з ІЧУ на мае заўвагі аб інцыдэнце афіцэр міліцыі наступнай змены адзначыў, што падобныя стасункі – гэта “нармальна” і нават “правільна”. З чаго я зрабіў высновы, што бяспеку арыштантаў у ізалятары гарантаваць немагчыма, бо супрацоўнікі нават не лічаць патрэбным забяспечыць сваю ўласную бяспеку на працоўным месцы” – паведамляе Павел Пракаповіч.

Актывіст пасля адбыцця арышту звярнуўся  з заявай у Пракуратуру Мінскага раёна, у якой прасіў правесці дэталёвую праверку па факце інцыдэнта, а таксама прыцягнуць да адказнасці віноўных у канфлікце 24 снежня.

З адказу, які актывіста атрымаў ад начальніка УУС Мінскага райвыканкама С. Семяніды, вынікае, што “ў выніку праведзеннай праверкі факты, выкладзеныя ў заяве, часткова знайшлі сваё падцверджанне. Супрацоўнікі ІЧУ УУС Мінскага райвыканкама  прыцягнутыя да адказнасці”.

Праўда, пры гэтым, заяўніку не паведалі якім чынам, і каго прыцягвалі да адказнасці. Адмовіліся таксама азнаёміць Паўла Пракаповіча з вынікамі службовай праверкі, спаслаўшыся што такая інфармацыя мае грыф “Для службовага карыстання”, і таму не можа  распаўсюджвацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства