viasna on patreon

Малдоўскія праваабаронцы заклапочаныя закрыцьцём праваабарончых арганізацыяў у Беларусі. Яны заклікаюць улады Беларусі прыняць тэрміновыя меры па пераглядзе заканадаўства і адміністратыўнай практыкі адносна рэгістрацыі і нагляду за дзейнасьцю грамадзкіх арганізацыяў у краіне.

2003 2003-12-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны ліст прадстаўнікі малдоўскіх праваабарончых арганізацыяў – Міжнароднай амністыі ў Рэспубліцы Малдова, Хельсінкскага камітэту па правах чалавека ў Малдове, Рэабілітацыйнага цэнтру ахвяраў катаваньняў “MEMORIA”, Міжнароднага таварыства правоў чалавека – Малдоўская секцыя, Цэнтру рэсурсных няўрадавых арганізацыяў па правах чалавека Рэспублікі Малдова, Юрысты за правы чалавека – накіравалі беларускім уладам.

У лісьце сказана:
“Праваабарончыя арганізацыі Малдовы заклапочаныя нарастаючай нецярпімасьцю беларускіх уладаў да іншадумства. Тэндэнцыя да нецярпімасьці праяўляецца ў закрыцьці ці пагрозах закрыцьця грамадзкіх праваабарончых арганізацыяў, уключаючы “Прававую дапамогу насельніцтву”, Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінкскі камітэт, якія напрамую ці ўскосна займаюцца адукацыйна-праваабарончай дзейнасьцю на тэрыторыі Беларусі.
Мы заклікаем улады Беларусі прыняць тэрміновыя меры па пераглядзе заканадаўства, палажэньняў і адміністратыўнай практыкі аднасна рэгістрацыі і нагляду за дзейнасьцю грамадзкіх (няўрадавых) арганізацыяў у бок аблягчэньня стварэньня і паўсядзённай працы НДА, згодна арт. 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Мы таксама заклікаем забясьпечыць выкананьне ў Беларусі прынцыпаў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах (Декларацыя аб праве і абавязку асобных людзей, групаў і органаў грамадзтва абараняць агульнапрынятыя правы чалавека і асноўныя свабоды), якая была прынятая Генеральнай асамблеяй ААН 9 сьнежня 1998 году”.

Ліст малдоўскія праваабаронцы накіравалі кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь – Прэзідэнту, Міністру юстыцыі, Старшыні Палаты прадстаўнікоў, Генеральнаму пракурору, Міністру замежных справаў, Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.

Ліст таксама накіраваны Прэзідэнту Рэспублікі Малдова, Прэм’ер-міністру Рэспублікі Малдова, Старшыні Парламенту Рэспублікі Малдова, Міністру замежных справаў Рэспублікі Малдова, Міністру юстыцыі Рэспублікі Малдова, Главе місіі АБСЕ у Малдове, а таксама кіраўнікам дыпламатычных місіяў, акрэдытаваных ў Рэспубліцы Малдова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства