viasna on patreon

Галасы стагоддзя: 10 лёсаў нашых суайчыннікаў Відэа

2018 2018-02-21T14:28:07+0300 2018-02-21T14:42:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dla_banera_nazva_new_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галасы стагоддзя

Галасы стагоддзя

Грамадская ініцыятыва «VivaFutura» распачала публікацыю серыі міні-інтэрв’ю «Галасы стагоддзя»,  відэарасповядаў былых савецкіх палітвязняў. Яшчэ падлеткамі яны з'яўляліся сябрамі культурніцкіх і патрыятычных арганізацый, такіх як Саюз беларускай моладзі (СБМ), Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), «Чайка» і г.д. За гэта ім давалі па 10, 15, 25 гадоў зняволення ды высылалі ў ГУЛАГ.

Гэта простыя і кранальныя расповеды ад першай асобы пра звычайных дзяўчат і хлапцоў Беларусі, якія любілі сваю краіну і спрабавалі па меры сваіх сілаў супраціўляцца савецкаму моўнаму і культурнаму гвалту.

Такія знакавыя асобы, як Ларыса Геніюш, Цімох Вострыкаў, Барыс Кіт, Аляксандр Салжаніцын, Баліс Гаяўскас ды іншыя, згадваюцца ў гэтых кароткіх гісторыях.

Надзвычай істотна казаць і паўтараць пра рэпрэсіі асабліва зараз, праз стагоддзе бальшавіцкага перавароту, калі робяцца спробы міфалагізаваць вобраз савецкай дзяржавы, калі ў Беларусі працягваецца дыскрымінацыя роднай мовы.

“Галасы стагоддзя” — гэта сведчанні людзей, якія жылі ў час нялюдзкіх рэжымаў — фашызму і сталінізму. Галоўная іх віна — яны любілі Беларусь і Свабоду. Першая з дзесяці гісторый — гісторыя Марыі Бялевіч (Бабіч).

Марыя Бялевіч (Бабіч). Фота:VivaFutura
Марыя Бялевіч (Бабіч).

"Яны перажылі тыя жахлівыя рэжымы і ціха зараз сыходзяць ад нас у лепшы свет, але іх галасы будуць гучаць, пакуль жыве Беларусь!» — пішуць у анонсе вытворцы серыі, сябры грамадскай ініцыятывы «VivaFutura» — інтэрв’юер Кася Камоцкая і рэжысёр Віктар Корзун.

Галасы стагоддзя: 10 лёсаў нашых суайчыннікаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства