Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра загон на датэрміновае галасаванне

2018 2018-02-13T13:04:33+0300 2018-02-13T13:16:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galasavannies.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вам вядомыя факты, калі адміністрацыі навучальных і іншых установаў, прадпрыемстваў прымушаюць сваіх падначаленых галасаваць у дні датэрміновага галасавання? Паведамляйце пра гэта незалежным назіральнікам.

У сувязі з пачаткам датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, праваабаронцы нагадваюць, што адміністрацыі навучальных установаў, прадпрыемстваў не надзеленыя функцыямі па арганізацыі выбарчага працэсу. Удзел у выбарах – выключнае права выбаршчыка, і ніхто не мае права кантраляваць – дзе, калі і як ён будзе галасаваць.

Пра выпадкі парушэнняў назіральнікі заклікаюць паведамляць на скрыню кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.    

Дададзім, што датэрміновае галасаванне будзе праходзіць з 13 па 17 лютага ўключна, асноўны дзень галасавання - 18 лютага.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства