viasna on patreon

Ціск на анархістаў працягваецца... праз сяброў

2018 2018-02-12T22:44:28+0300 2018-02-13T13:02:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcii_dopros.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", да адной дзяўчыны, у якой ёсць знаёмыя ў анархічным руху, каля 13 гадзін дня 12 лютага на працу прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗу. 

Яны забралі дзяўчыну з працы і да гэтуль невядома, дзе яна знаходзіцца і што з ёй адбываецца. 

У Мінску, пад домам, дзе пражывае актывіст Вячаслаў Касінераў, знаходзіцца каля шасці супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Магчыма будуць затрыманні. 

Акрамя таго, вядома, што сёння на допыты ў Следчы камітэт па Магілёву хадзілі актывістка Юлія і Цімафей Лускін, у бацькоўскіх кватэрах якіх 9 лютага прайшлі вобшукі. Па меркаванні міліцыянераў, яны маюць дачынне да псавання помніка Леніну ў Магілёве, хаця і хлопец, і дзяўчына навучаюцца ў Мінску. Следчыя адабралі ў іх мабільныя тэлефоны, аднак, шмат пытанняў не задавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства