viasna on patreon

Віцебск: Праваабаронцы нагадалі пра падзеі Вясны-2017

2018 2018-02-05T07:56:25+0300 2018-02-05T08:00:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sheraja-kniga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017»

«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017»

У інтэрнэце з’явілася выданне «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» Дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.

Як паведамляе “Віцебская Вясна”, у выданні знайшлося месца і расповедам грамадзкіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, якія падчас веснавых падзеяў апынуліся за кратамі, пра ўмовы знаходжання іх у няволі. Гэтыя гісторыі публікаваліся цягам некалькіх месяцаў у цыкле артыкулаў «Я і ІЧУ. Асабісты погляд» на сайце «Віцебская вясна», цяпер яны сабраныя ўсе разам пад адной вокладкай. Побач з гэтымі гісторыямі ўкладальнікі «Шэрай кнігі» змясцілі ў яе і матэрыял «Маніторынг умоваў майго ўтрымання ў ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкаму», напісаны пасля 15-дзённай адседкі праваабаронцам Паўлам Левінавым.

«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017» стала ўжо пятым падобным выданнем, выдадзеным праваабаронцамі. Пачынаючы з 2012 году, яны публікавалі ў ранейшых «Шэрых кнігах» хроніку парушэння правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне, у якіх засяроджваліся на шырокім спэктры як грамадзкіх і палітычных правоў, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных. Выпуск, прысвечаны вузкай тэме – масавым мірным сходам і рэпрэсіям за ўдзел іх, – выдадзены віцебскімі праваабаронцамі ўпершыню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства