viasna on patreon

Справу Пятра Маркелава за “канаплянае калядаванне” адправілі на дапрацоўку Дапоўнена

2018 2018-01-18T10:22:00+0300 2018-01-18T10:52:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/markelov_sud_18.01.18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркелаў (злева) перад судовым працэсам

Пётр Маркелаў (злева) перад судовым працэсам

“Канаплянае калядаванне”, зладжанае ў Мінску актывістамі ініцыятывы Legalize Belarus 25 снежня, для аднаго з ўдзельнікаў шэсця Пятра Маркелава завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.

18 студзеня ў 9-30 суд Цэнтральнага раёна сталіцы пачаў разгляд справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае цягам году парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Як толькі суддзя Ігар Касцян зачытаў склад прапарушэння Пятра Маркелава, быў аб'яўлены перапынак. Пасля таго, як суддзя вярнуўся ў залю, ён зачытаў пастанову аб накіраванні справы супраць актывіста на дапрацоўку.

Нагадаем, 25 снежня актывісты ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду» – шэсце за рэформу артыкулу 328 КК, які рэгулюе абарот псіхаактыўных рэчываў і ўводзіць крымінальную адказнасць. У акцыі бралі ўдзел больш за 15 чалавек, паведамляў у сацыяльных сетках адзін з арганізатараў шэсця Пётр Маркелаў. Юнакі прагульваліся па цэнтры горада, спявалі вясёлыя песні і неслі стылізаваныя выявы канаплянага лісця.

“Канапляная каляда” ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: БелСАТ.

"У кастрычніку мінулага года Legalize Belarus запусціла кампанію «Рэформа 328», у рамках якой правяла збор подпісаў пад калектыўным зваротам да ўладаў з патрабаваннем аб заканадаўчым рэфармаванні дадзенага артыкула КК. Зварот у Палату прадстаўнікоў і МУС падпісалі больш за 4 тысячы 600 чалавек, аднак дзяржорганы гэтую грамадскую ініцыятыву не падтрымалі", - паведамляюць naviny.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства