viasna on patreon

Затрыманы кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў

2018 2018-01-09T16:41:31+0300 2018-01-09T16:44:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/oiub_titiev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" на сваёй старонцы ў фэйсбуку, раніцай 9 студзеня па дарозе на працу быў затрыманы кіраўнік грозненскага офіса Аюб Ціціеў.

Супрацоўнікі арганізацыі высветлілі ў сваякоў, што раніцай ён выехаў на працу з дому, які знаходзіцца ў вёсцы Курчалой. У 9 гадзін праваабаронца павінен быў сустрэцца са сваім сябрам у сяле Майртуп Курчалоеўскага раёна і адправіцца ў Грозны. Сябар прачакаў яго каля гадзіны, занепакоіўся, што яго доўга няма, стаў тэлефанаваць яму. Той не браў трубку. Яшчэ праз 20 хвілін ён адправіўся высвятляць, дзе Аюб Ціціеў.

Каля маста над ракой Хумык, паміж Курчалоем і Майртупом, ён убачыў 5-6 чалавек у форме ДПС, машыну спецыяльнага прызначэння і машыну Аюба Ціціева. Адзін з іх аглядаў машыну затрыманага, сам Ціціеў стаяў побач. У машыны былі адкрыты капот і багажнік, запасное кола было вынята з багажніка і ляжала на зямлі побач.

Сябар Аюба выйшаў з машыны і накіраваўся да яго, але той зрабіў знак, каб ён праехаў не спыняючыся. Праз 20 хвілін сябар вярнуўся на гэтае месца. Людзі ўсё гэтак жа стаялі на абочыне. І зноў Аюб даў знак, каб яго сябар праехаў не спыняючыся.
Неўзабаве ад знаёмых сябр даведаўся, што абедзве машыны заехалі ў Курчалой. Сябар выказаў здагадку, што Аюба павезлі ў Курчалоевскі РАУС.

Ён адправіўся туды, але яго не пусцілі ўнутр. З неафіцыйных крыніц ён даведаўся, што Аюб Ціціеў утрымліваецца ўнутры. У двары РАУС ён убачыў машыну, якая па колеры і марцы супадала з машынай праваабаронцы.

З Грознага ў Курчалоеўскі РАУС выехаў адвакат. У памяшканне РАУС яго не дапусцілі, але дзяжурны сказаў, што Аюба Ціціева ў іх няма.
З самай раніцы тэлефон Тправаабаронцы ўключаны, але трубку ніхто не бярэ.

Кіраўнік праграмы "Гарачыя кропкі" ПЦ "Мемарыял" Алег Арлоў паведаміў аб тым, што адбылося Міхаілу Фядотаву (Прэзідэнцкі савет па правах чалавека і развіццю грамадзянскай супольнасці). Той патэлефанаваў у МУС па Чачэнскай Рэспубліцы. Яму паведамілі, што гэтую інфармацыю чуюць упершыню, але будуць высвятляць.

Арлоў таксама звязаўся з упаўнаважаным па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Таццянай Маскальковай. Супрацоўнікі яе апарата таксама мелі намер высвятляць абставіны здарэння.

ПЦ "Мемарыял" выказвае заклапочанасць у сувязі з тым, што адбылося і патрабуе ад уладаў ЧР даць поўную інфармацыю пра лёс праваабаронцы.

Пазней кіраўнік СПЧ Міхаіл Фядотаў звязаўся з чачэнскай прадстаўніцай грамадскасці Хедай Саратавай, тая патэлефанавала начальніку Курчалоеўскага РАУС. Ён пацвердзіў, што кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюб Ціціеў знаходзіцца ў іх.

Як піша "Новая газета", Аюбу Ціціеву неаднаразова пагражалі па факце яго працы ў Чачні. Ён працуе у чачэнскім "Мемарыяле" шмат гадоў і ўзначаліў яго пасля забойства Наталлі Эстэміравай, калі цэлы шэраг супрацоўнікаў «Мемарыялу» былі вымушаныя пакінуць рэспубліку ў сувязі з высокай небяспекай для свайго жыцця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства