viasna on patreon

10 сьнежня, з нагоды чарговай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, грамадскія арганізацыі -- ахвяры “зачысткі” зьвярнуліся да Міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава з патраваньнем пайсьці ў адстаўку “з такой адказнай пасады”.

2003 2003-12-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паважаны сп. міністар!

Роўна год таму мы, актывісты праваабарончых арганізацыяў, зьвярталіся да Вас з адкрытым лістом. У ім мы выказвалі нашу глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй з рэгістрацыяй і праблемамі дзейнасьці грамадзкіх аб'яднаньняў ў краіне і прапаноўвалі Міністэрству юстыцыі распрацаваць дэмакратычны і празрысты парадак заяўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб'яднаньняў і асацыяцыяў.

Роўна год таму на сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі, якую Вы арганізавалі для нас ў адказ на ліст, Вы запэўнівалі нас, што Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Вы асабіста скіроўваецесваю працу на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, Вы падкрэсьлівалі неабходнасьць канструктыўнага ўзаемадзеньня міністэрства і прадстаўнікоў грамадзкіх аб'яднаньняў, надалі ў сваёй прамове шмат ўвагі праблеме абароны правоў чалавека. Мы дамовіліся аб арганізацыі круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў калегіі адвакатаў для абмеркаваньня пытаньняў прававой абароны грамадзянаў. Сёньня мы можам падвесьці некаторыя вынікі той сустрэчы.

За час, які прайшоў з нашай апошняй сустрэчы, быў прыняты і набыў моц Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі №13, які забараніў, насуперак патрабаваньням арт.62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, удзел прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў у грамадзянскай судавытворчасьці.

Таксама за гэты час многія арганізацыі, у тым ліку і тыя, прадстаўнікі якіх бралі ўдзел у сустрэчы з Вамі, былі ліквідаваныя ў судовым парадку па пазовах Міністэрства юстыцыі і яго абласных упраўленьняў. За час з красавіка бягучага года ў судовым парадку былі зьліквідаваныя 13 грамадзкіх аб'яднаньняў. Сярод іх такія буйныя і актыўныя ў сваёй дзейнасьці рэгіянальныя і рэспубліканскія грамадзкія аб'яднаньні як гарадзенскае абласное грамадзкае аб'яднаньне “Ратуша”, грамадзкае аб'яднаньне “Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Варута”, грамадзкае аб'яднаньне “Прававая дапамога насельніцтву”, рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне “Праваабарончы цэнтар “Вясна”, рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне “Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз”, гомельскае абласное грамадзкаеаб'яднаньне “Грамадзянскіяініцыятывы”, грамадзкае аб'яднаньне “Цэнтар моладзевых ініцыятываў “Контур”, рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне “Жаночы адказ”, грамадзкае аб'яднаньне “Беларускі фонд “Касіяпэя”, грамадзкае аб'яднаньне “Фонд імя братоў Луцкевічаў” іінш.

Атрымалі пісьмовыя папярэджаньні і таму знаходзяцца на мяжы ліквідацыі шматлікія грамадзкія арганізацыі па ўсёй краіне. Сярод іх вядучыя праваабарончыя арганізацыі краіны, такія як РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” і інш.

Такога “канструктыўнага ўзаемадзеньня” з Міністэрствам юстыцыі трэці сэктар не чакаў.

Грамадзкія арганізацыі маюць права выконваць тое, што яны заплянавалі, мець сваю ўласную дзейнасьць. Мы хочам вольна працаваць у сваёй краіне. Мы працавалі і маем намер працаваць у далейшым, такім чынам, каб нашая дзейнасьць ажыцьцяўлялася паводле заканадаўства нашае краіны і прынцыпаў дэмакратыі.

Сучасная прававая дзяржава – гэта дэмакратычная дзяржава, у якой забясьпечваюцца правы і свабоды, удзел народа ўажыцьцяўленьні ўлады. Да таго ж гэта і высокі ўзровень прававой і палітычнай культуры, і разьвітая грамадзянская супольнасьць. У прававой дзяржаве забясьпечваецца магчымасьць у межах закона адстойваць свае погляды і перакананьні, што знаходзіць сваё выражэньне, у прыватнасьці, у фармаваньні і функцыянаваньні палітычных партыяў, грамадзкіх аб'яднаньняў, таксама як у палітычным плюралізме і ў свабодзе прэсы.

Віктар Рыгоравіч! Сёньня мы не віншуем Вас з гадавінай прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, бо лічым, што Вы усёй сваёй дзейнасьцю цалкам ігнаруеце і грэбуеце гэтым важнейшым міжнародным дакумэнтам.

Менавіта Вы падпісалі загады і распараджэньні па ліквідацыі грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў.

Вы не прыслухаліся да шматлікіх галасоў беларускіх грамадзянаў, міжнародных і нацыянальных грамадзкіх арганізацыяў, якія патрабуюць спыніць перасьлед грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі.

Вас не спыняе і тое, што сотні грамадзянаў нашай краіны ў выніку ліквідацыі грамадзкіх аб'яднаньняў, якія дапамагаюць ім, страцілі апошнюю маральную падтрымку.

Вы зьняважылі нашае права на свабоду асацыяцыяў.

Вы назаўсёды трапілі ў гісторыю як душыцель грамадзкага і праваабарончага руху ў Беларусі.

Мы сьцьвярджаем, што Вы, Віктар Рыгоравіч, і супрацоўнікі міністэрства, якое Вы ўзначальваеце, у асобе Сухініна, Харытона, Фішкінай, Шчарбовіча, Бондар і інш., у цяперашні час ведзяце дэструктыўную працу дзеля падаўленьня ўзрослай грамадзянскай актыўнасьці.

Мы лічым, што Вы, як чалавек, які ня справіўсяса сваімі службовымі абавязкамі, павінны сыйсьці з такой адказнай пасады. Грамадзяне Беларусі па заслугах ацэняць гэты ўчынак.

10 сьнежня 2003 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства