viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-11-21T10:47:57+0300 2018-01-30T16:21:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Час выбараў”: На мінулым тыдні афіцыйна стартавала кампанія па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання. Адначасова з ёй пачалася і кампанія праваабаронцаў па назіранні за гэтымі выбарамі. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў мінулы чацвер у Мінску, каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (БХК) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) распавялі пра сітуацыю, якая склалася напярэдадні кампаніі незалежнага назірання.

“Каментар”: У мінулыя выходныя ў Мінску адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная тэме “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследваннях і калектыўнай памяці”, у якой прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Праваабаронца і кандыдатка філасофскіх навук Таццяна Процька падзялілася меркаваннем наконт ролі рэпрэсій у палітычнай сістэме СССР, а таксама правяла паралелі з сучаснай беларускай рэчаіснасцю.

“Асоба”: Працяг гутаркі з кіраўніком незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзем Фядынічам. У жніўні гэтага года яму, а таксама бухгалтару арганізацыі Ігару Комліку, былі прад’яўлены абвінавачванні ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Зараз абодна фігуранты справы на волі, аднак следчыя дзеянні працягваюцца. Чаму менавіта зараз пачалася справа супраць незалежнага прафсаюза? Якая будучыня яго чакае? Генадзь Фядыніч дзеліцца сваімі меркаваннямі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта In Extremo.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2017-11-21_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства